Калядки в детской поликлинике.

Калядки в детской поликлинике.

У Полацкай дзіцячай паліклініцы 17 студзеня разам з фальклорным гуртом “Варган” ладзілі цікавую калядную імпрэзу для дзяцей.

Мерапрыемства праводзілася ў рамках дабрачыннай акцыі Прафсаюзы – дзецям. Усіх гасцей чакалі цікавыя гульні, песні і падарункі. Дзякуючы адміністрацыі, прафсаюзнаму камітэту дзяржаўнай установы аховы здароўя Полацкая цэнтральная гарадская бальніца, Полацкаму раённаму аб’яднанню прафсаюзаў,
Асацыяцыі бацькоў, якія маюць дзяцей інвалідаў “Струмок”,  общественной организаци “Freundeskreis Polozk” in Friedrichshafen (Германія), адкрытаму  акцыянернаму  таварыству  “Полацк-Шкловалакно”, вытворчаму прадпрыемству «Полацкі малочны камбінат» ўсе дзеці атрымалі станоўчыя эмоцыі і чароўныя падарункі. Бацькі і дзеці прымалі ўдзел у конкурсах, адгадвалі загадкі на беларускай мове, танцавалі з гуртом “Варган” і вадзілі карагоды з казой, каровай і пандай Мі-шу.Дзякуй усім арганізатарам і удзельнікам за такое цікавае і чароўнае мерапрыемства. Галоўны спецыяліст цэнтра дружалюбнага падлеткам “Откровение”                                                            Аксана Дзякава

Обсуждение закрыто.